градка

creative commons affiliate in Belarus

каб было натуральна!

#ccbelarus
Цёрка

Толькі ўяві: ты, душэўны і сябравіты, жадаеш накарміць смачнымі дранікамі ўвесь навакольны свет. Гатаваць самому, канешне, сэнсу няма, а вось навучыць рэцепту – справа іншая. Ты робіш дранікаблог, куды ўжо гатовы дадаць чыёсьці відэа, прышпільныя фатаграфіі з інета і пашагавыя інструкцыі, што распрацаваў кулінар з лепшай у горадзе сталоўкі. І ўсё бы добра, але капірайт глядзіць на цябе і ціхенька кажа: “Ну-ну, паспрабуй - я пагляджу”.

Што такое Creative Commons?

“А вось і паспрабую”, – аднойчы дзёрзка адказаў капірайту прафесар права Лорэнс Лессіг. І ў 2001 годзе ён даў дарогу Creative Commons (CC) - некамерцыйнай арганізацыі, што стварыла бясплатныя для выкарыстання публічныя ліцэнзіі. З дапамогай гэтых ліцэнзій аўтары могуць даступна і зразумела выказваць сваю волю адносна твораў і распаўсюджваць іх шырэй і вальней.

Талерка з бульбай
Новыя аўтарскія правы

Чаму Фаланстэр займаецца гэтым?

Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне за сабой больш адкрыты доступ да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэштэг #ccbelarus). Мы верым, што за ліцэнзіямі СС крыецца будучыня ўзаемаадносін паміж аўтарамі і карыстальнікамі, а капірайт - гэта застарэла, нягнутка і нямодна. Дзеля міру ў аўтарскім свеце мы актыўна спрыяем даследаванням, вывучэнню прымянення юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту.

А калі кінуць гэту справу?

У жорсткіх умовах капірайта, можа, не атрымаецца пакаштаваць смачныя дранікі.
Таму варта не толькі засеяць градку добрым насеннем, але і стварыць спрыяльныя ўмовы для іх росту.

Стварэнне спрыяльных умоваў для творчасці, перадачы ведаў, эканамічных адносінаў, пабудаваных на адкрытых прынцыпах, і ёсць задача праекта “Градка”.

Рэцэпт дранікаў вядомы, але, каб ежа была смачная і натуральная, градка павінна быць адмыслова дагледжана.

Што мы робім?

Садавіна
Садавіна
Садавіна

Кансультацыі стваральнікам

Фаланстэр праводзіць бесплатныя кансультацыі па выкарыстанню ліцэнзій СС для:
прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў
некамерцыйных арганізацый
блогераў, журналістаў
творцаў (музыкаў, пісьменнікаў, фільммэйкераў і т.д.)
навукоўцаў і даследнікаў

Стажыроўкі і валанцерства

Мы прапануем расшырэнне навуковага досведу адносна працы з ліцэнзіямі СС для студэнтаў, маладых спецыялістаў і даследчыкаў. У нас можна:
атрымаць тэму для курсавой або дыплома
прайсці студэнцкую практыку
паваланцёрыць непасрэдна ў арганізацыі

Лекцыі і прэзентацыі

Каманда Фаланстэра праводзіць лекцыі і майстар-класы для:
супольнасцяў
навучэнцаў
працаўнікоў бібліятэк, музеяў, галерэй
настаўнікаў
усіх зацікаўленых.

Вынікі працы на Градцы

Суполка. Акрамя стварэння філіяла Creative Commons (2014) шэраг ініцыятыў і аўтараў выкарыстоўваюць крыэйтыў команз у сваёй дзейнасці, фарміруецца супольнасць людзей, падзяляючых прынцыпы адкрытага доступа і свабоднага выкарыстання кантэнту.

Медыя. Тэма ліцэнзій Creative Commons вышла за рамкі акадэмічных даследаванняў і стала рэгулярна з’яўляцца не толькі на шэрагу тэматычных канфэрэнцый ці круглых сталоў, але загучала ў дзяржаўных установах і СМІ.

Закон. З 2018 году, найбольш верагодна, пачнуць дзейнічаць змены ў заканадаўстве аб аўтарскім праве, якія вызначаюць адкрытыя ліцэнзіі як прыняты інструмент для аўтараў, да чаго мы, як лічым, спрычыніліся таксама. Аднак працы на Градцы яшчэ засталося шмат.

Сертыфікацыя Сертыфікацыя
напісаць нам

Гісторыя дзейнасці і планы

далучыцца да каманды

Кантакты

Знайсці нас можна у офісе па адрасу: г.Мінск, вул.Захарава, 77а, пам.1Н, пак. 2 б (5 пад'езд, металічныя дзверы злева з паштовай скрыняй, уніз па прыступках і дзверы направа, на вакне таблічка "Фаланстэр" - усё прасцей, чым здаецца:))

Па любых пытаннях звяртайцеся: Тэлефон: +375 29 1274267 Пошта: falanster.by@gmail.com Сайт: https://falanster.by Facebook: https://www.facebook.com/groups/1675631576015100/